Экскурсія ў музей «Фальварак Ракуцёўшчына»

Напярэдадні Дня народнага адзінства вучні 9”А” і 9 “Б” класаў наведалі  філіял Літаратурнага музея Максіма Багдановіча «Фальварак Ракуцёўшчына». Загадчык філіяла Любоў Іванаўна Шчэрбач правяла  экскурсію па музейнаму комплексу. Вучні пазнаёміліся з жыццёвым укладам беларусаў канца XIX - пачатку ХХ стагоддзя. Даведаліся пра гаспадара фальварка Вацлава Лычкоўскага, у якога 2 летнія месяцы 1911 года гасцяваў беларускі паэт Максім Багдановіч.  У Ракуцёўшчыне  паэт  напісаў два цыклы вершаў: “Старая Беларусь”, “Места” і дзве паэмы “Вераніка”, “У вёсцы”.

Цікава было паўдзельнічаць у музейным квэсце ”Пад стрэхамі даўніны”. Кожны змог паспрабаваць свае сілы ў веданні  жыццёвага і творчага шляху Максіма Багдановіча. Пераможцамі квэсту сталі вучні 9 “А класа”: Гутырчык Мікіта, Карабель Вікторыя. Чупракова Паліна, Ладыгін Уладзімір, Хмяльніцкая Лізавета. Любоў Іванаўна  іх ўзнагародзіла сувенірамі і значкамі з выявай Максіма Багдановіча.