Пазакласнае мерапрыемства "Люблю цябе, Белая, Белая Русь"

Мэты:

 

  • Ø актуалiзаваць веды дзяцей пра Беларусь, яе прыроду, рамёствы, родную мову i славутых землякоу;
  • Ø развiваць творчае мысленне, мауленне, эстэтычны густ;
  • Ø выхоуваць патрыятызм, пачуццi нацыянальнай годнасцi i гонару за сваю Радзiму

 

 

Абсталяванне:

 

 

  • мультымедыйны экран i слайды;
  • вырабы з саломкi, вышыука;
  • кнiгi: "Памятники всемирного насле­дия", "Веткаускi музей народнай творчасцi";
  • выстава кнiг беларускiх пiсьменнiкау.

Ход заняткау

 

Выхавацель. Добры дзень, мае шаноуныя сябры! Цi зауважалi вы калi-небудзь, на якой прыгожай зямлi мы жывём? Якая багатая яна на звычаi i традыцыi, якую славутую гiсторыю мае, колькi знакамiтых людзей нарадзiла! Паказаць прыгажосць, разнастайнасць, багацце Беларусi дапаможа нам наш госць.

Уваходзiць Мастак з палiтрай фарбау  у руках (вучань)

Мастак.

Я — Мастак! Вандрую я па свеце,

Завiтау i у школу на урок.

Дык давайце будзем сёння, дзецi,

Размауляць пра родны свой куток.

 

Я прынёс вам палiтру фарбау з са­мымi яркiмi колерамi нашай Радзiмы.

Выхавацель. Сёння вы, мае маленькiя беларусы, паспрабуеце паказаць сваю эрудыцыю. Якая ж яна, наша Беларусь?

Усяму вядомы свету

Наш руплiвы край здавён,

Тут на сонечных палетках

Сеюць бульбу, жыта, лён...

Тут умельцы вырабляюць

Слауны трактар "Беларусь",

Тут ствараюцца БелАЗы —

Трохсоттонны везцi груз...

Тут сыны лятуць у космас,

Песнi матчыны пяюць...

Гэты край наш найдзiвосны

Беларуссю усе завуць.

М. Пазнякоу.

На мультымедыйным экране дэманструюцца слайды з маляунiчымi пейзажамi краiны, вырабамi вядомых беларускiх прадпрыемствау.

Мастак. Паглядзiце уважлiва на палiтру фарбау: яны дапамогуць нам стварыць вобраз нашай Радзiмы. Бе­ларусь, як рознакаляровая вясёлка, вабiць сваей прыгажосцю, чысцiнёй, утульнасцю.

Выхавацель. Якiя ж заданнi падрыхтавалi нам яркiя колеры?

Мастак. Возьмем сiнi колер.

Выхавацель. Цiкава, што ён прапануе нам?

Сiнi колер. Назiрайце за тым, як бягуць рэкi, ззяюць блакiтам азёры.

Выхавацель. Нашай прыгожай зямлi людзi далi гучнае iмя — Паазер'е, або Азёрны край. У Беларусi каля 10 000 азёр. Здагадайцеся, якое з iх самае буйное.

Жыллё для жывёл пад зямлёю

Запоунiцца можа вадою

I возерам казачным стаць,

Як лiтару толькi дадаць.

(Нара — Нарач.)

Сiнi колер. Сапрауды, самае вялiкае на Беларусi — возера Нарач. Другое па велiчынi — Асвейскае, на iм месцiцца самы вялiкi у Беларусi вострау. Трэцяе па велiчынi — Дрывяты. Шмат яшчэ непауторных азёр ёсць у нашай краiне: Доугае, Свiр, Гiнькава i iншыя. А якiя яшчэ азеры вы ведаеце? (Дзецi адказваюць на пытанне.)

Мастак.

На Браслаушчыне азёры

Сiнiя, як неба ураннi,

Што у аправе у гонкiм лесе.

Па начах злятаюць зоры,

Мыюць твары да свiтання

I знiкаюць у паднябессi.

П. Броука.

На мультымедыйным экране дэманструюцца слайды "Азёрны край".

 

Сiнi колер. Беларусь — уладарка i шматлiкiх рэк. Адгадайце рэбусы, у якiх схавалiся назвы рэк Беларусi.

Т = П                                 В = Н                             К = Ж

3+5 = ?                             Д + вепр                        Сок

(Прыпяць.)                      (Днепр.)                       (Сож.)

 

Мастак.

Тваiх крынiц гаючых выпiць

Не здолеу час крутых вятроу.

Мая любоу i  лёс мой — Прыпяць,

Калыска песень i дуброу.

Г. Пашкоу

 

1-ы вучань. Прыпяць — правы прыток Дняпра. У вынiку катастрофы на ЧАЭС у 1986 годзе нiжняе цячэнне Прыпяцi было забруджана радыёнуклiдамi. На месцы, дзе пражыванне людзей стала небяспечным для здароуя i насельнiцтва было эвакуiравана, стварылi Палескi радыяцыйна-экалагiчны запаведнiк.

 

2-i вучань. Паслухайце, як прыгожа апiсау Якуб Колас у сваiм творы "Дрыгва" вобраз Прыпяцi: "Спакойна i павольна, як у зачараваным сне, утулiушыся у балоты, нясе Прыпяць сухадоламу Дняпру сваю багатую данiну. Не спяшаецца яна выносiць дабро палескiх балот. А яго так многа, што усё роуна, спяшайся, не спяшайся, а гэтай работы ей хопiць на доугiя гады."

3-i вучань. Сож — адзiн з левых прытокау Дняпра. Белая лiлея сустракаецца на гэтай рацэ даволi часта. А гэтая кветка здауна лiчылася сiмвалам прыгажосцi i красамоуства. У Сожы жывуць аж 34 вiды рыб, сярод якiх шчупак, плотка, акунь, ёрш, сом, ка­рась, мянтуз.

Выхавацель. Дзякуй вам, шаноуныя, за такiя цiкавыя паведамленнi.

Мастак. Сябры, давайце паслухаем, што хоча сказаць нам зялёны колер.

Зялёны колер. Беражыце i ахоувайце прыроду.

4-ы вучань.

У любую пару года,

У пагоду, непагоду,

Слухай родную прыроду —

Ты пачуеш галасы

Таямнiчае красы.

3 лесам, з нiвай залатою

Размауляе ветравей,

Сонца-сонейка — з зямлёю,

3 цiшынёю салавей,

3 небам — рэкi i азёры,

Хваля — з нiцаю вярбой...

Як i што яны гавораць,

Слухай, сябра любы мой.

В. Жуковiч.

Выхавацель. Сябры, можа з вас хто ведае, цi ёсць у Рэспублiцы Бела­русь тэрыторыi, якiя асаблiва ахоуваюцца? (Адказы вучняу.) Сапрауды, у нашай краiне, каб зберагчы прыродныя багаццi, створаны запаведнiкi, нацыянальныя паркi, заказнiкi.

5-ы вучань. У 1925 годзе у на­шай рэспублiцы, каб зберагчы баброу, якiя на той час былi амаль знiшчаны, быу створаны першы запаведнiк — Бярэзiнскi. Яшчэ у Беларусi iснуюць Палескi радыяцыйна-экалагiчны запаведнiк, Купалаускi мемарыяльны запаведнiк.

6-ы вучань. Белавежская пушча, Браслаускiя азёры i Прыпяцкi запаведiк маюць статус кацыянальных паркау. Iснуюць у Беларусi i заказнiкi: "Мiжазёрны" у Браслаускiм раёне, "Блакiтныя азёры" у Мядзельскiм, "Ельня" у Мiёрскiм.

Дэманструецца  кнiга "Па­мятники всемирного наследия", у якой змешчаны артыкул пра Белавежскую пушчу як помнiк сусветнай спадчыны.

 

Мастак. Возьмем з палiтры фарбау жоуты колер. Што ён нам параiць?

Жоуты колер. Ведайце традыцыi i рамёствы свайго народа.

Выхавацель. Калi мы разгадаем крыжаванку, то у вылучаных клетачках прачытаем, пра што пойдзе далей размова.

  1. Параход сам не хадзiу,

Я яго рукой вадзiу.

Параход iшоу па хвалях,

Як прайшоу — яны прапалi. (Прас.)

  1. Чырвоны сабака у печы гуляе,

нiколi не брэша, а рукi кусае. (Агонь.)

 

 

 

 

1

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2

 

 

 

 

 

 

 

 

3

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

4

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

5

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

7

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

  1. Выспеу каля хаты

Прыгажун вусаты.

Як сажнем, наробiм круп,

То згатуем смачны суп. (Ячмень.)

  1. Сiнявокi, слауны, чысты,

Галавасты, залацiсты.

Дасць абноу ён людзям шмат,

Будзе кожны вельмi рад. (Лён.)

  1. Месяц тэты вузкi, гнуткi,

У яго знутры ёсць зубкi.

Ён калiсьцi вельмi дбайна

Жыта жау замест камбайна. (Серп.)

  1. Круглая гара,

Што нi крок, то нара. (Напарстак.)

  1. Выраслi у полi браточкi

I зазванiлi у званочкi:

Жнiце нас i малацiце,

Дзеткам пячэнне рабiце.(Авёс.)

8.  Два канцы, два колцы,

Цвiчок пасярэдзiне.(Нажнiцы.)

 

Мастак. Як вы зауважылi, у вылу­чаных клетачках можна прачытаць слова "рамёствы". А якiя беларускiя рамёствы вы ведаеце?

Дзецi пералiчваюць рамёствы. На мультымедыйным экране дэманструюцца слайды з фотаздымкамi вырабау народнай творчасцi.

 

Жоуты колер.

У ахвоту работу зрабiушы,

Палюбуйся, як добра усе выйшла.

Лепшай радасцi у свеце няма,

Я зрабiу гэта сам, я зрабiла сама!

В. Вiтка.

Дэманструецца кнiга "Веткаускi музей народнай творчасцi". Робiцца вывад аб непауторнасцi i самабытнасц  беларускага мастацтва.

 

Мастак. Прачытайце прыказку.

(Хто працуе — той не сумуе.)

Выхавацель. Малайцы! Сапрауды, беларускi народ любiу i зараз любiць павесялiца.

Мастак. Цiкава, а што нам параiць белы колер?

Белы колер. Шануйце родную мову.

 

Выхавацель.

3 легендау i казак былых пакаленняу,

3 калосся цяжкога жытоу i пшанiц,

3 сузор'яу i сонечных цёплых праменняу,

3 грымучага ззяння бурлiвых крынiц.

3 птушынага шчэбету, шуму дубровы,

I з гора, i з радасцi, i з усяго

Таго, што лягло назаусёды у аснову

Святынi народа, бяссмерця яго

Ты выткана — дзiуная родная мова.

М. Танк.

 

Белы колер. Выканайце некалькi маiх заданняу.

1. Выпрауце сказы:

а) На лузе конi пасвяць дзядулю.

б) Прыгожая кветка намаляваля Волечку.

в) Цацкi берагуць малога Антося.

г) Слон падымае сенам хобат.

д) Каля куста шыпшыны расце калодзеж.

е) Яма увалiлася у ваука.

ж) Сажалка iдзе да качкi.

2. Знайдзiце памылкi у словах.

а) Весела звiнiць збанок (званок),

Клiча: "Дзецi! На урок!"

б) Малако дае карова, —

Напiсау на кошцы (дошцы) Вова.

в) Закрычау Рыгорка:

"3 неба упала горка (зорка)".

г) Не праедзем, дружа,

На дарозе ружа (лужа).

Выхавацель. Як вы, напэуна, ужо здагадалiся, гэта былi вясёлыя. жартоуныя заданнi. Але беларуская мова надзвычай багатая i выразная. Паслухаем, якiя вершы пра мову падрыхтавалi нашы вучнi.

Дзецi выразна чытаюць вершы.

Мастак. Сябры, звярнiце увагу на наш экран. На iм — выказваннi знакамiтых паэтау пра беларускую мову:

"Мо­ва, пявучая родная мова, ты — уладарка нявызнаных скарбау" (А. Зарыцкi)

"Якiя знаёмыя назвы i словы, якая цудоуная родная мова" (П.Панчанка).

Выхавацель. Дык чаму трэба ведаць беларускую мову?

Вучнi разважаюць пра неабходнасць ведання беларускай мовы.

Мастак. На нашай палiтры застауся чырвоны колер.

Чырвоны колер. Ганарыцеся славутымi майстрамi слова.

Выхавацель. Давайце звернем увагу на выставу кнiг беларускiх пiсьменнiкау, якую падрыхтавалi нашы бiблiятэкары. (Дзецi прадстауляюць кнiгi.)

Выхавацель. А зараз мы пагуляем у гульню "Хто больш адукаваны?". Трэба назваць як мага болей беларускiх дзiцячых пiсьменнiкау.

Чырвоны колер. Вы паказалi сваю эрудыцыю. Зараз на экране з'явяцца партрэты знакамiтых беларусау. Што вы ведаеце аб кожным з iх?

Загадзя падрыхтаваныя вучнi рзсказваюць некаторыя факты з жыцця Ф. Скарыны, Я. Коласа, Я. Купалы.

Падвядзенне вынiкау мерапрыемства

 

Выхавацель. Давайце яшчэ раз прыгадаем, якiя старонкi жыцця нашай Радзiмы мы сёння перагарнулi, з якiмi ко­лерамi папрацавалi. Паглядзiце уважлiва на экран, на iм з'явiлiся парады, што давалi нам на працягу заняткау колеры. Запомнiце iх i пастарайцеся выконваць.

На экране дэманструюцца адзiн за адным парады колерау.

Выхавацель. Мы сёння прагледзелi толькi некалькi старонак з жыцця нашай любiмай Бацькаушчыны. А ёсць яшчэ гiстарычныя, навуковыя i iншыя старонкi. Мы будзем нястомна вывучаць багацце сваей краiны. Любiце нашу Радзiму, ганарыцеся ёю, каб кожны з вас годны быу сказаць: "Люблю цябе, Белая, Белая Русь".