"Восеньскi кiрмаш"

Восеньскі кірмаш
(у цэнтры стаіць вялікі кош, запоўнены садавінай, агароднінай, снапамі збожжа, ільну, кветкамі, гронкамі рабіны і г.д., упрыгожаны вышываным ручніком. Сцэнічная пляцоўка выдзелена надпісамі: “Кірмашовыя забавы Несцеркі і Цярэшкі”, “Хто ўмее ўсяк, а хто – ніяк”(народныя майстры). Сталы з таварам таксама ўпрыгожаны гірляндамі, шарамі, ручнікамі,плакатамі: “Добрае само сябе хваліць”, “Каштуе рубля, а калі надуць, то і два дадуць”, “Хто панасіў мазалеў, той і хлеба папад’есць”, “Якія грошы, такі і тавар”, “Таму, хто працуе старанна заўседы, таму і любоў, і пашана народа”, Купіш не купіш, а патаргавацца можна”.
На ганку стаіць хор, 2 дзяўчынкі вядучыя.
1.Шчыруе восень на прыволлі,Рабіны чырванню гараць.Сардэчным словам, хлебам-соллю Мы рады сення вас вітаць.
( дзяўчына ў нацыянальным адзенні падносіць гасцям хлеб-соль)
2.Гасцям у нас заўседы рады.У які б не трапілі вы час,Тут заспяваюць вам дзяўчатыЗапольскі слаўны школьны вальс.
Словы гэтай песні напісала настаўніца гісторыі Сівак Н.Р., музыку – настаўнік спеваў Ганчароў М.І.(гучыць “Школьны вальс”.)У бяскрайнім блакіце нябёс Жаўруковая песня гучыць.Белы край мой ад белых бяроз, Як , скажы, мне цябе не любіць?Не магу наглядзецца ніякНа пагоркі твае і лясы.Васількова-рамонкавай раніцы пахНепаўторнай, чароўнай красы. Дзе мне не быць,      Зорак не ўбачыць ярчэй.      І не забыць цёплых купальскіх начэй.      У радасці жыць зычым мы кожнаму з вас.       Хай жа гучыць светлы і сонечны школьны наш вальс.       У радасці жыць зычым мы кожнаму з вас.        Хай жа гучыць сонечны школьны наш вальс.Водар кветак і звон ручаяСэрцу кожнаму дораг і міл.Дарагая старонка мая,Ты кахання іайго небасхіл.Белы бусел махае крылом    І ад радасці сэрца дрыжыць. Белай Руссю свой край непаўторны завёмБез яго нам на свеце не жыць. Дзе мне не быць,       Зорак не ўбачыць ярчэй.       І не забыць цёплых купальскіх начэй.        У радасці жыць зычым мы кожнаму з вас.        Хай жа гучыць светлы і сонечны школьны наш вальс.        У радасці жыць зычым мы кожнаму з вас.         Хай жа гучыць сонечны школьны наш вальс.

Выходзяць двое хлопчыкаў1.Дачуліся мы пра прыезд вашІ наладзілі ў школе вялікі кірмаш.
2.Госці вы знатныя і сур’езныя,А ў нас тавары танныя і вельмі розныя.(разам) Купіш не купіш, а патаргавацца можна.
(з’яўляюцца скамарохі)1.Сюды! Сюды! Прадстаўленне пачынаецца,Усе-усе на кірмаш запрашаюцца.

2.Спыніся, падзівіся,Да цудаў звярніся.
1.І грошай не трэба—У апладысментах патрэба.
2.А хто да гумару гожы,Той не пашкадуе і грошай.
(з’яўляецца кірмашовы гурт з музыкамі, 2-3 пары танцуюць “Лявоніху”,  запрашаюць усіх прысутных, дзяўчаты каля мікрафона спяваюць прыпеўкі)
1. Вось дзе, братцы, разгуляцца!Вось пацешыцца калі.Хоць бярыся, распраніся,Ды ў прысядкі валі.
2.Трылля, трылля, вось кадрылля!Вось Лявоніха ідзе,Валяць проста, як бы змоста,Як ніколі і нідзе.
3.Дзяўчыніца, красавіца,Аддай мае грошы.Ты судзіла,гаварыла,Які я харошы.
4.Я з Лявонам патанцую,А ты бяры Янку.Будзе наш кірмаш гудзець Да самага ранку.
(танцоры адступаюць у бок, а на пляцоўку ідуць Несцерка і Цярэшка, паблізу ад іх бабка Еўка і дзед Тамаш лічаць грошы, спрачаюцца)
Несцерка. Добры дзень,шаноўныя спадары! Віншуем вас са святам! Эге, колькі вас тут сабралася, як мурашак у муравейніку.
Цярэшка.А кірмаш які багаты, відаць запольцы гаспадары дбайныя!Н. А што ж ты думаў. Гаспадарку весці, не лапці плесці.Ц. Гэта праўда твая, Несцерка, хто не дбае, той нічога не мае.Бабка Еўка. Гэта пра майго Тамаша. Языком малоціць, нагамі сыпле густа, а грошай няма і ў хляве пуста.Дзед Тамаш. Ну ты, баба, разышлася. На кірмаш прыйшла, людзі глядзяць, а ты сварку ўчыніла.
Ц. Не сварыцеся,сення ж свята, грэх. Музыкі дайце што-небудзь для ўцех. Запрашаем ўсіх у карагод.
( Танцоры запрашаюць ў карагод гасцей, хор выконвае народную песню “Бабка Еўка, дзед Тамаш”)Дзеці становяцца ў круг, у сярэдзіне якога знаходзяцца Бабка Еўка і дзед Тамаш. Дзеці вядуць карагод і спяваюць:                Бабка Еўка, дзед Тамаш, го-го-го.                Паехалі на кірмаш,го-го-го.                 Што павезлі прадаваць, го-го-го.                 Паспрабуем адгадаць, у-ха-ха-ха-ха.Дзеці спыняюцца, а баба і дзед ў крузе паказваюць рухамі і мімікай, што яны купілі. Дзеці спрабуюць адгадаць. Пасля гульня працягваецца. 
1. Свята працягваецца, а мы запрашаем вас,паважаныя госці, на экскурсію па прышкольным участку. Вас чакаюць нашы экскурсаводы (...). Калі ласка, госці з зяленымі папкамі праходзьце направа, а з чырвонымі—налева. Праз       мінут чакаем усіх у школьным фае, дзе таксама гудзіць вяселы кірмаш.

Экскурсія па школьнай  тэрыторыі.


Добры дзень! Экскурсію па школьнай тэррыторыі правяду з вамі я, вучаніца… Прапаную Вам павярнуцца да школьнай брамы і паслухаць загадку: Што за дом такі прыгожы? Кветак шмат за агароджай І званок звяніць вяселы. Здагадалісь? Гэта школаШкольны участак займае плошчу кв.м. На ім размешчаны кветнік, сад, ягаднік, стадыен, гульнявыя пляцоўкі, экалагічная сцяжынка.
Кветнік
Пачнем з кветніка. Я прапаную паслухаць Вам верш пра кветкі Кветкі не хлеб. Аднойчы мне сказалі. На свеце можна і без кветак жыць, Глядзець на свет ніякімі вачамі. І так сто год.  Глядзець і есць, і піць. Ды продак наш з каменнага стагоддзя, Што жыў без кветак, болей паляваў І быў з прыродай у вялікай згодзе. Аблокі на скале намаляваў. Ен пакланяўся сонцу, небу, дрэвам Дажджу і грому, мудрасці змяі. Да нас дайшоў закон яго са спевам Пчалы і птушкі, з водарам зямліКветкі не хлеб, махнем рукой ад стомы.Надзенны хлеб напэўна найважей.Заб’ецца боль у сэрцы несвядомым.І стане кроў у жылах халадней.А я спадзяюся, што ў Вашых сэрцах зараз з’явіўся маленькі куточак цеплыні. Школа яшчэ будавалася, а кветкі ўжо цвілі пад яе вокнамі. За 5 гадоў трэба было прыкласці шмат намаганняў, каб былая будаўнічая пляцоўка ператварылася ў казачнае царства кветак, якіх зараз налічваецца больш за 70 відаў. Працавалі ўсе: вучні, настаўнікі, тэхнічныя работнікі, бацькі. Прыбіралі і вывозілі будаўнічае смецце, здымаючы значны слой глебы, завозілі новую ўрадлівую зямлю, разбівалі сцежкі-дарожкі. Але вяскоўцы заўважылі, што адзін чалавек літаральна днюе і начуе ў школе. І нарадзіліся радкі: А чаму ў Запольскай школе Кветкам гэткае раздолле? Часам дзівіцца народ. Тут дырэктар – кветкавод. Сапраўды, наша Алена Паўлаўна – натхняльнік і арганізатар, аграном-біелаг і ландшафтны дызайнер. Яна ведае па імені кожную кветачку, можа цікава і змястоўна расказаць пра асаблівасці догляду за ей. Менавіта яна набывае насенне і рассаду кветак ва ўсіх кутках Беларусі і за яе межамі. Яна любіць кветкі, а кветкі любяць яе. Галоўны яе памочнік і дарадчык – была настаўніца біялогіі Цябут В.Дз. Каб уявіць усю прыгажосць нашага кветніка, трэба наведаць школу ў розныя месяцы. (сення Вам дапаможа гэта зрабіць відэафільм). Так, ранней вясной, часта побач з плямкамі снегу зацвітаюць жоўтыя, ружовыя, белыя і блакітныя прымулы, маргарыткі, рызуха каўказская, крокусы, мускары і іншыя. Усяго каля 20 відаў першацветаў. Есць у нас нават кветка з Карпат – падснежнік Воранава, які занесены ў Чырвоную кнігу, есць і каўказскі эдэльвейс. Хіба ўспомніш тут пра вясеннюю дэпрэссію,калі кожную раніцу цябе сустракае новы маленькі цуд, да якога не прывыкаеш, а чакаеш зноў. Добры настрой, а значыць і добрыя адзнакі з раніцы забяспечаны. А калі часам нешта не так, то па дарозе дамоў кветкі супакояць і парадуюць сваей прыгажосцю. Все весенние цветы Небывалой красоты. Удивительно встречают И как люди привечают. Менавіта таму і пасаджаны вясеннія кветкі бліжэй да ўваходу ў школу. Не паспееш налюбавацца імі,як крыху далей раскрываюцца гарачыя бутоны цюльпанаў, белай кіпенню радуюць вока нарцысы, разліваецца блакіт ірысаў. А што можа параўнацца з водарам півоняў!  Ужо у красавіку на альпійскія горкі, клумбы, уздоўж дарожак высаджваецца расада новых кветак. Клапатлівыя рукі дзяцей і настаўнікаў расцяць яе ўжо з лютага ў спецыяльным школьным пакоі, а пазней у мініпарніках на вуліцы. Кожны клас мае свой участак, дзе есць магчымасць праявіць стараннасць, любоў і фантазію А ребята, ох как рады Красоту растить на грядах. Да такую красоту, Что увидишь  за версту. Улетку мы часта наведваем школу, каб палюбавацца на працу сваіх рук, узняць настрой. Как в ботаническом саду Здесь настроение найду. А если надо, просто спрячусь И, как друзьям, цветам поплачусь. А ў цветніку летам палымнеюць флоксы і цыніі, усміхаюцца рамонкі і петуніі, чаруюць ружы. А яшчэ можна ўбачыць Цветной ковер из сальвий ярких Дороже всякого подарка. Вздохнет репейник от души: Красавицы как хороши.    У любую пару радуюць вока сваей пяшчотнай каларытнасцю анюціны вочкі
Сколько нежности, цвета и ласки Вам подарят анютины глазки! Улыбнитесь в ответ, улыбнитесь И улыбкой своей поделитесь
На працягу ўсяго лета адна прыгажосць змяняе другую. Так у ліпені Астры – нежные принцессы Добавляют интереса. Не поднимется рука, Чтоб сорвать пожар цветка На самай справе ніколі не было выпадкаў варварскіх адносін да кветак. Хоць вечарамі тут можна ўбачыць мам з дзіцячымі каляскамі, а калі-нікалі закаханыя пары. Адна справа падырыць букет, а вось калі целый кветнік! З набліжэннем восені кветкі набываюць незвычайна насычаны колер, быццам запрашаюць назапасіць прыгажосці на доўгую зіму. У гэты час асабліва прывабна выглядаюць гладыелусы і вяргіні. Іх шмат не толькі ў школе, але і ва ўсей весцы. Пажар вяргіневы навокал Гарыць ля кожнага сяла. І за апошнім смачным сокам Ляціць гуллівая пчала. А напрыканцы жніўня
Аксаміта водар цешыць наваколле, Дагарае лета слаўная пара. Галасоў дзіцях не хапае школе. Шэпчуць аксаміткі: Дзе ты, дзетвара? Побач з кветкамі добра сябе адчуваюць елкі, туі, ядловец, мох. А дзе мох, там і грыбы. Прыгрэўся на сонцы вуж, прылятаюць адпачыць буслы, цешыцца з усяго стары пень. Школа шчыра дзеліцца з усімі насеннем і расадай кветак. Калі дарам аддаем, калі за грошы. Бізнес-план, што зробіш!  Вось і сення на кірмашы можна набыць і расаду кветак, і насенне. А што можа і падорым добрым гасцям.
Сад                   А зараз ідзем далей і глядзім направа                                          Подрастает школьный сад –                                          Гордость взрослых и ребят.                                           Поработали немало,                                           Потрудились от души.                                           Но зато красиво стало                                           И яблоки хороши!Сад быў закладзены ў …………з захаваннем усіх агратэхнічных правіл ( работа па гэтай тэме і тэме барацьбы з грызунамі і шкоднікамі сада знаходзіцца ў школьным музеі. Яна прымала ўдзел у раеннай навукова-практычнай канферэнцыі школьнікаў).                                                                                                                                                                                                                                                                             Сад  займае плошчу……….., на якой растуць 500 яблыневых дрэў. Праца ў садзе, як вядома, ідзе круглы год: абрэзка дрэў, барацьба са  шкоднікамі і грызунамі, устанаўленне апор, рыхленне і падкормка прыствольных кругоў. І, як вынік усяго – духмяныя сакавітыя яблыкі. Мы іх сушым і мочым, варым варэнне і захоўваем у свежым выглядзе. Гэта жывыя вітаміны і падспор'е да школьных абедаў. На жаль, у гэтым годзе яблыкаў амаль няма, іх можна будзе ўбачыць на фотоздымках у экалагічным пакоі. Прапануем апетытныя вершы                   «Минские» яблоки очень красивы,                    Сказочный вкус не уступит «Наливу».
Удержаться попробуй, сумей,                     Когда запахом манит «Антей»!
У «Заславских» вкус отменный,                      Покупайте непременно.Белай кіпенню нявесціцца сад вясною, а летам і восенню чырвонагрудымі снегірамі здаюцца спелыя наліўныя яблыкі. Свежая трава ідзе на продаж насельніцтву. А як прыемна адпачыць у садзе здобрай кнігай, а часам і свае вершы нараджаюцца, як напрыклад вось гэты.
Яблыня
Кожны ранак не дае заспацца,Стукае антонаўка ў акно.Каб хутчэй, напэўна павітацца,Абвясціць, што сонца ўзышло.Нібы рукі цягнуцца галіны,Я да іх схіляюся шчакой.Дзіўныя, чароўныя хвіліны...На душы пяшчота і спакой.Верасень пануе над прасторам.Яблыкі, скаціўшыся на дол,Шчодра пахнуць мёдам і чаборам.Пакладу антонаўку на стол,Думаю: “ Якая ж тут няпраўда?Можа гэта нават адкрыццё!Хто прыдумаў яблыкі разладу?Гэта ж песня пра само жыццё.Пра пялёсткі першага каханняДы пра жорсткасць сталых маразоўІ спякотны боль расчаравання...Хто ў жыцці праз гэта не прайшоў?Пад цяжарам нахілілась вецце,Ды шчаслівай яблыня стаіць.Яблыкі на ёй, як тыя дзеці,Туляцца да лісцяў. Трэба жыць.
Канюшына
Вось тут уздоўж школы мы пакінулі некрануты участак канюшыны. Гэта прыгожая і духмяная расліна з’яўляецца своеасаблівым сімвалам нашай Беларусі. І герб яна ўпрыгожвае, і Ясь яе касіў разам з “Песнярамі”. Тут ласуюцца салодкім нектарам пчолы, а сена прадаецца насельніцтву. А можа калі-некалі і свайго коніка купім.
За канюшынай размешчаны міні-парнік, дзе ўсю вясну і лета падрастае расада кветак.
Тут у нас на працягу лета падрастае расада двухгадовых і шматгадовых кветак.
Экалагічная сцяжынка
Наперадзе нас чакае   Экалагічная сцяжынка. Пройдземся па ей. Як вядома, экалагічная сцяжынка павінна даваць уяўленне аб разнастайнасці прыродных ландшафтаў роднага краю і перш за ўсе ландшафтаў сваей мясцовасці. На жаль і лес, і рэчка знаходзяцца далекавата. Балота і возера таксама паблізу няма. Адно слова – Заполле. Таму сцежка наша вельмі маленькая. Тут умоўна можна убачыць розныя прыродныя комплексы, а дакладней прачытаць іх назвы на таблічках. Дзеці, асабліва малодшыя, гуляючы па сцежцы прыпыняюцца ля выбранага “ладшафта”, а настаўнік расказвае аб ім. Апісанне ўсіх прыродных комплексаў есць у Экалагічным пакоі. Там Вас таксама чакае экскурсія.
Ягаднік               
Адначасова з садам быў закладзены і ягаднік. Ен займае плошчу...................кв. м. Расце ў нас каля 400 кустоў чорных парэчак розных сартоў. Сярод іх Кантата 50, Партызанка, Беларуская салодкая. Чорная парэчка, як вядома, гэта кладзезь вітаміна С. Таму сабраныя ягады мы захоўваем у замарожаным выглядзе, а зімой ласуемся смачным духмяным кампотам. Варым варэнне, а лішкі ягад ідуць на продаж насельніцтву. Так у гэтым годзе мы забяспечылі ягадамі Запольскі дзіцячы сад і абедзве Смілавіцкія школы. Селета мы сабралі каля 500 кг ягад.
А вось тут размяшчаецца Школа саджанцаў. Яблыні, парэчкі, айву мы вырошчваем для сябе і на продаж.
Лекавыя травы
Далей ідзе дзялянка лекавых траў. Меліса, катоўнік, ісоп, наперсцянка, лімоннік кітайскі – расліны вельмі карысныя. Зімой адвары гэтых траў дабаўляюцца ў чай. А падчас эпідэмій вострых рэспіраторных захворванняў і грыпу з мэтай прафілактыкі вараць лекавыя чаі.
Наступная града, мабыць, самая прываблівая для дзяцей. Духмяныя суніцы атрымліваюць дзеці, якія праходзяць працоўную практыку і адпачываюць у школьным лагеры. Наогул жа нам дазволена ўволю ласавацца і суніцамі, і парэчкамі, і яблыкамі.           Наша экскурсія падыходзіць да канца. Спадзяюся, што Вам у нас спадабалася. Хачу дадаць, што склала экскурсію настаўніца гісторыі Сівак Наталля Рыгораўна. У тэксце выкарыстаны яе вершы, складзеныя ў розныя часы. Калі есць пытанні, задавайце. Можаце самастойна паглядзець тое, што Вас зацікавіла.  Мы ж чакаем Вас у школьным фае ў..............гадзін.......... мінут. Дзякуй за ўвагу.


Экскурсія па школе
Запольская школа мае больш як 100гадовую гісторыю. Пачыналася яна на пачатку 20 стагоддзя, як царкоўна-прыходская школа, у якой налічвалася каля 20 вучняў. З цягам часу школа стала васьмігадовай і тулілася ў старым будынку. У 1999 годзе дзяржава падаравала нам вось такую прыгажуню, якая атрымала статус сярэдняй школы. Зараз у школе вучыцца 199 дзяцей і працуе    насташнікаў.             Тут кожны дзень звініць званок.              Настаўніца нібыта фея,              Як казку правядзе ўрок,              І кожны вучань зразумее              Чаму так зорка зіхаціць,               Чаму заўжды ўзыходзіць сонца,                Чаму так хочацца любіць                 Зямлю бацькоўскую бясконца.
У памяшканні школы кветак не менш, чым на вуліцы. Тут пры старанным даглядзе растуць і радуюць сваей прыгажосцю больш за 80 відаў раслін. Прадстаўнікі ўсіх кантынентаў утульна адчуваюць сябе на лесвічных пляцоўках, калідорах, у класных пакоях. Папаратнікі і кактусы, фіялкі і бягоніі, герані і амарылісы. Яны ўсюды.   На першым паверсе у нас размешчаны толькі кабінеты англійскай мовы і інфарматыкі, а таксама сталовая, актавая зала, спартыўная зала. Таму прапаную Вам падняцца на другі паверх і зазірнуць у класныя пакоі. Гасцей з чырвонымі папкамі запрашаем у правае крыло. Там знаходзіцца Экалагічны пакой і кабінеты старэйшых класаў. Астатніх мы запрашаем налева. У гэтай частцы школы вучацца малодшыя школьнікі. Яны наладзілі выставу падзелак з прыроднага матэрыялу, садавіны і гародніны. Калі ласка.(Экскурсавод называе кабінеты, прадстаўляе выставу). 
Экскурсія ў Экалагічным пакоі
В лесу и на болоте неуютно стало жить.Озоновые дыры целлофаном не закрыть.Цунами с дикой скоростью бегут сюда-туда.И даже в черном бумере не скрыться никуда.А люди ошалели от проблем и бизнеса.И нет им дела до экологического кризиса.Тортилла с Дуремаром заседали целый год:Проблему из болота надо вынести в народ.А что б народ услышал, нужен был прямой эфир.Вот так мы и попали на сегодняшний турнир.Болота пересушены, торфяники горят.А люди почему-то не об этом говорят.
Экология плохая, любят нынче говорить. (Слишком много)Но однако продолжают (все без исключения)На земле родной сорить.Всюду банки. Всюду склянки (нет мусорных ящиков)И повсюду дым столбом.Если все объединимся (всем районом),То порядок наведем (непременно). Берегите природу
С акждым годом всё меньше цветущих садов,И не все возвращаются птицы,Чтоб хрустальной воды из живых родниковПосле долгой дороги напиться.
Нет былой бирюзы у седых облаков,И с улыбкою робкой подснежникТихо шепчет: “Моих не губите цветов.В них такая высокая нежность.”
Сон-трава притаилась под старой сосной,Будто встрече с весною не рада.И меж листьев мерцает свечою живойСеребристый, обиженный ландыш.
Их охапками в город на рынок снесутДля минутной потехи-забавы.Продадут, а скорее всего предадутЗащищённых, но очень бесправных.
Захлебнется без воздуха песня зари,И ромашки не встретят поклоном.Почему мы себя записали в цари?Мы – лишь дети Отчизны зеленой.
Люди! Братья Земли!Не блудите в потемках,Не губите святой первозданной красы.Чтоб и в будущем веке сказали потомки:--Солнце видели мы в отраженьи росы.